Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лялька


Мне 4 гады. Падарылi вялiкую, прыгожую ляльку. Нiколi зь ёй не расставалася. Вельмi любiла.

Кейт Пэруджыні, «Дзяўчынка зь лялькай» (1876)
Кейт Пэруджыні, «Дзяўчынка зь лялькай» (1876)

Шасьцiгадовай доўга гасьцявала ў вёсцы. Толькi пад восень прыехалi бацькi. Мама сказала, што я павiнна падарыць ляльку, таму што я вырасла, пайду ў школу, зь лялькай гуляць ужо сорамна i няма калi.

Я не магла аслухацца. Лялька засталася для мяне на фота — я, два хлапчукi i суседзкая дзяўчынка з маёй лялькай.

Больш у мяне нiколi не было лялек. Памятала, любiла толькi тую.

Часам трэба расставацца з тым, што табе дарагое... Так мяне выхавалi. Але чаму ў мяне нават сёньня няма адказу — ЦI ТРЭБА?

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG