Суразмоўцы агенцтва з ЗША на ўмовах ананімнасьці раней заявілі, што расейскія вайскоўцы і бесьпілотныя лятальныя апараты прыбылі некалькі дзён таму ў населены пункт Сідзі Барані ў 100 кілямэтрах ад эгіпецка-лібійскай мяжы. Крыніца ў эгіпецкіх сілах бясьпекі распавяла, што гаворка ідзе пра атрад расейскага спэцназа з 22 чалавек.
Крыніцы агенцтва, не выключылі, што мэтай гэтых дзеяньняў Расеі можа быць падтрымка камандуючага Лібійскага нацыянальнага войска Халіфы Хафтара, які не падпарадкоўваецца прызнанаму міжнароднай супольнасьцю ўраду Лібіі.
Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма. Міністэрства абароны Расеі камэнтароў не прапанавала.