Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыкутнік поглядаў


Адольф-Вільям Бугро, «Цяжкі ўрок» (1884)
Адольф-Вільям Бугро, «Цяжкі ўрок» (1884)

Уранку з дачкою едзем у школу. Подых блізкае вясны ўсьцяж. На праспэкце вісяць грузінскія сьцягі — візыт іхнага прэзыдэнта да нас.

— Глядзі, тата, які прыгожы сьцяг! — голасна кажа, прыглядаючыся, Альжбэта. — І колеры, як у нас. І белыя, і чырвоныя... і белыя.

У гэты самы час аўтобус мінае «плошчу дзяржаўнага сьцяга». Утвараецца масавы трыкутнік поглядаў: пасажыры глядзяць то на Альжбэту, то на «дзяржаўны сьцяг», то на грузінскія. Назіраю вакол найшырэйшы спэктар эмоцыяў. Адны, зьбянтэжана скупіўшы бровы, застаюцца ў неўразуменьні, другія (што праўда, усяго адзін) — выкрыўляюць вусны, трэція — адразу ці крыху пазьней, уцяміўшы, расплываюцца ва ўсьмешцы.

Дзяўчынка-вясна прамаўляе.

Яраш Малішэўскі

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG