Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варашкевіч выступіў у Магілёве на занятках «Мова нанова»


Ігар Варашкевіч
Ігар Варашкевіч

«Я шчасьлівы чалавек. Я раблю тое, што мне падабаецца. У мяне ёсьць магчымасьць пісаць і выконваць свае песьні», — лідэр гурту «Крама» Ігар Варашкевіч гасьцяваў на магілёўскіх занятках «Мова нанова» з тэмаю «Замкі». У грамадзкім цэнтры «Кола» музыка сьпяваў вядомыя і не зусім вядомыя кампазыцыі розных часоў.

На пачатку свайго выступу Ігар Варашкевіч расказаў, што днямі сьпяваў у Магілёўскай папраўчай калёніі № 15.

«Я езьдзіў да сябра. Там я сьпяваў спачатку для вязьняў, а потым для тых хто іх ахоўвае, — казаў музыка. — Выступаў напярэдадні сьвята стагодзьдзя міліцыі. Вось такія рэчы адбываюцца. Дарэчы, для адных і для другіх сьпяваў песьню «Будзь разам з намі».

Наведнікі курсаў слухаюць Ігара Варашкевіча
Наведнікі курсаў слухаюць Ігара Варашкевіча

Пачаў Ігар Варашкевіч выступ з адносна новай песьні «Колькі дарог». Сьпяваў і «Будзь разам з намі» і «Стэфку», якая ўпершыню выконвалася яшчэ ў 1986 годзе.

Адказваючы на пытаньні Радыё Свабода пасьля выступу, Ігар Варашкевіч, сярод іншага сказаў, што ня верыць у сапраўднасьць той нібыта лібэралізацыі, пра якую цяпер кажуць у Беларусі

«Тое, што называюць лібэралізацыяй, — патлумачыў ён, — для мяне не лібэралізацыя. Я б не сказаў, што на гэта зусім не зьвяртаю ўвагі. Жыцьцё праходзіць і даводзіцца жыць у тых умовах, якія ёсьць. Але ў нейкі цуд я ня веру. Тое, што адбываецца цяпер у краіне ведае, бадай, толькі той, ад каго тут усё залежыць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG