Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі нэкропаль


Аляксандр Барысаў, «Могілкі на востраве Вайгач» (1898)
Аляксандр Барысаў, «Могілкі на востраве Вайгач» (1898)

1964 год, Браслаўшчына, вяду вучняў паходам на Нарач. На ўскрайку лесу — спалены хутар. Побач з папялішчам — самаробны крыж з пакарабачанай кардонкай, на якой чорнай фарбай, ад рукі: «Тут пахаваны... і ўся іх радзіна, 7 душ...»

Ля магілы завіхаецца дзядок. Распавядае, што хутар спалілі партызаны, бо старэйшы сын служыў у паліцыі. Дзе цяпер? «Загінуў, тут вайна яшчэ гадоў 8 цягнулася... Крыж? Так, ён паставіў... Навошта мяняць? Хай стаіць... Вось, па чарзе даглядаем... Не, улады не замінаюць...»

Да Паставаў, дзе начуем, рухаемся моўчкі...

Праз паўстагодзьдзя шукаю паперчыну з імёнамі і прозьвішчам... Перапісаў жа!

Але — глуха.

Толькі кардонка і крыж...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG