Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны праспэкт Менску перакрыюць з 20:30 да 00:00, каб рэпэтаваць парад на Дзень міліцыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Участак менскага праспэкту Незалежнасьці ад вуліцы Казлова (каля пл. Перамогі) да вуліцы Сьвярдлова (пл. Незалежнасьці) перакрыюць з паловы на 9 вечара да 12 ночы 1 і 2 сакавіка. Таксама рух закрыюць на вуліцы Янкі Купалы ад скрыжаваньня з Багдановіча да скрыжаваньня зь Першамайскай і на вуліцы Леніна ад праспэкту Пераможцаў да Ўльянаўскай.

Пра рух грамадзкага транспарту на гэты час піша Менсктранс. Цэнтральныя менскія вуліцы перакрываюць таму, што будзе адбывацца рэпэтыцыя параду, заплянаванага на Дзень беларускай міліцыі 4 сакавіка.

Беларуская міліцыя, паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, адзначае сваё сьвята ў дзень прызначэньня Міхаіла Фрунзэ часовым начальнікам міліцыі Ўсерасейскага земскага саюзу па ахове парадку ў Менску ў 1917 годзе. Але на той момант ні беларускай міліцыі, ні беларускай дзяржавы яшчэ не было — Беларуская Народная Рэспубліка зьявілася праз год, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь — праз два гады. На момант прызначэньня Фрунзэ беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расейскай імпэрыі, якая тым часам вяла баявыя дзеяньні ў Першай усясьветнай вайне.

Да «100-годзьдзя беларускай міліцыі» ў Менску адкрыюць помнік гарадавому ў форме Расейскай імпэрыі. Міністар унутраных спраў Беларусі тым часам заяўляе, што з гонарам носіць форму савецкага НКВД.

Як зьмяніць імідж беларускай міліцыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG