Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коба Ліклікадзэ: Маргвэлашвілі ня мае паўнамоцтваў для падпісаньня міждзяржаўных пагадненьняў


Гіёргі Маргвэлашвілі
Гіёргі Маргвэлашвілі

Супрацоўнік грузінскай службы Радыё Свабода Коба Ліклікадзэ на просьбу Беларускай Свабоды камэнтуе сёньняшні візыт у Менск прэзыдэнта Грузіі Гіёргія Маргвэлашвілі.

Абламейка: Нагадайце, калі ласка, нашым чытачам, хто такі Гіёргі Маргвэлашвілі, адкуль ён узяўся на палітычнай сцэне Грузіі?

Ліклікадзэ: Гіёргі Маргвэлашвілі вельмі вядомы ў Грузіі чалавек. І ня толькі як прэзыдэнт, але і як была кіраўнік GPА, гэта недзяржаўная арганізацыя «Грузінскі інстытут грамадзкіх справаў», які вырасьціў цэлы шэраг грузінскіх палітыкаў і піяр-спэцыялістаў. Ён быў асабістым сябрам былога прэм’ер-міністра Зураба Жваніі. І заўсёды ён адыгрываў не палітычную ролю, але хутчэй аказваў уплыў на грамадзкую думку. Ён вельмі добры прамоўца. І заўсёды розныя палітыкі хацелі зацягнуць Маргвэлашвілі ў сваю каманду. Ён выбраў мільярдэра і будучага прэм’ер-міністра Бідзіну Іванішвілі і стаў членам яго каманды перад свабоднымі шматпартыйнымі выбарамі кастрычніка 2012 году, калі кааліцыя

Коба Ліклікадзэ
Коба Ліклікадзэ

«Грузінская мара» перамагла кіруючую партыю Міхаіла Саакашвілі. З таго моманту пачынаецца імклівая палітычнай кар’ера Гіёргія Маргвэлашвілі. Ён робіцца міністрам адукацыі Грузіі і, разам з тым, актыўна выступае і падтрымлівае Бідзіну Іванішвілі. У выніку, калі Саакашвілі сышоў з пасады прэзыдэнта, і былі абвешчаныя прэзыдэнцкія выбары, Іванішвілі высунуў Маргвэлашвілі кандыдатам у прэзыдэнты. Падтрымка Іванішвілі прывяла да таго, што ў 2013 годзе Маргвэлашвілі зь вялікім адрывам выйграў прэзыдэнцкія выбары, набраўшы каля 66 працэнтаў галасоў.

Абламейка: А сёньня Іванішвілі захоўвае ўплыў на Маргвэлашвілі?

Ліклікадзэ: Не, Іванішвілі не захаваў на яго ніякага ўплыву. Маргвэлашвілі аказаўся вельмі непаслухмяным пратэжэ. Між іншым, і сам былы прэм’ер Іванішвілі ня раз гэта падкрэсьліваў. У Маргвэлашвілі значна менш паўнамоцтваў, чым было ў Саакашвілі, які сам, дарэчы, іх зьменшыў на карысьць прэм’ер-міністра, унёсшы праект зьменаў

паколькі Гіёргі Маргвэлашвілі ва ўсіх спрэчках заўсёды прымае бок недзяржаўных арганізацый, прадстаўнікі кіруючых партый называюць яго прадстаўніком самай вялікай НДА Грузіі — адміністрацыі прэзыдэнта

у Канстытуцыю. Таму сёньня Маргвэлашвілі можа ўплываць на грамадзкую думку і выкарыстоўваць права вета, калі ён лічыць, што мае месца парушэньне Канстытуцыі з боку прадстаўнікоў ураду або парлямэнту. Карацей кажучы, ужо ў першыя месяцы прэзыдэнцтва Маргвэлашвілі пачаў дыстанцыявацца ад кааліцыі Іванішвілі і пачаў рабіцца беспартыйным прэзыдэнтам Грузіі, што прывяло да канфлікту з кааліцыяй Іванішвілі «Грузінская мара», які працягваецца дагэтуль. Я думаю, што Мэргвелашвілі зрабіў гэта наўмысна, бо раней яго называлі марыянэткай у руках Іванішвілі. Ну а сёньня, паколькі Гіёргі Маргвэлашвілі ва ўсіх спрэчках заўсёды прымае бок недзяржаўных арганізацый, прадстаўнікі кіруючых партый называюць яго прадстаўніком самай вялікай НДА Грузіі — адміністрацыі прэзыдэнта.

Абламейка: У гэтым сэнсе цікава, што ўрадавыя агенцтвы Беларусі паведамляюць, што сёньня чакаецца падпісаньне шэрагу двухбаковых пагадненьняў, а у сьпісе пытаньняў для абмеркаваньня двух прэзыдэнтаў фігуруе гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеяньне.

Ліклікадзэ: Гэта сапраўды інтрыгуе, бо паўнамоцтвы двух прэзыдэнтаў розныя. Адна справа Лукашэнка, які мае адпаведныя паўнамоцтвы, а іншая — Маргвэлашвілі, які такіх паўнамоцтваў ня мае. Таму мне пакуль ня ясна, на падпісаньне якіх міждзяржаўных пагадненьняў можа разьлічваць Маргвэлашвілі. Да таго ж, цяпер у Грузіі ідзе актыўнае абмеркаваньне новых канстытуцыйных паправак, якія яшчэ больш зьмяншаюць і без таго мізэрныя паўнамоцтвы прэзыдэнта Грузіі.

Абламейка: А які кантэкст сёньняшніх беларуска-грузінскіх дачыненьняў? Ці памятаюць у Грузіі тое, што ў 2008 годзе пасьля грузінска-расейскай вайны Аляксандар Лукашэнка адмовіўся прызнаць незалежнасьць сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі — Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі? Ці ўплывае гэта на дачыненьні паміж дзьвюма дзяржавамі?

Ліклікадзэ: Вядома. У Грузіі памятаюць і цэняць тое, што насуперак ціску Масквы Лукашэнка не прызнаў і не прызнае гэтыя непрызнаныя дзяржавы. Калі б ён тады іх прызнаў, гэта магло б мець эфэкт даміно,

У Грузіі памятаюць і цэняць тое, што насуперак ціску Масквы Лукашэнка не прызнаў і не прызнае гэтыя непрызнаныя дзяржавы

і за ім маглі б пайсьці іншыя палітычныя лідэры. Таксама тады Лукашэнка не закрыў рынак Беларусі для грузінскіх вінаў, а якраз беларускі рынак быў на першым або другім месцы пасьля расейскага эмбарга. І таксама, у адрозьненьне ад Масквы, якая ўвяла адносна грамадзян Грузіі візавы рэжым, Беларусь такога рэжыму ніколі ня ўводзіла. Гэта ўсё, а таксама цёплыя дачыненьні з палітычнымі лідэрамі Грузі, шануе і паважае грузінскі народ. У нас праз гэта нават закрываюць вочы на парушэньні палітычных свабодаў і свабоды прэсы, якія маюць месца ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG