Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз працягнуў санкцыі адносна 4 беларускіх чыноўнікаў і эмбарга на зброю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рада Эўропы працягнула на год санкцыі ў дачыненьні да афіцыйнага Менску. У ліку санкцыяў — эмбарга на пастаўкі зброі і забарона на ўезд чатыром асобам, пра якіх сказана, што яны маюць дачыненьне да зьнікненьняў людзей у 1999–2000 гадах.

Уезд, як і годам раней, забаронены Ўладзімеру Навумаву, Дзьмітрыю Паўлічэнку, Юрыю Сівакову і Віктару Шэйману. Іх у Эўразьвязе падазраюць у датычнасьці да таго, што ў траўні 1999 году зьнік былы міністар унутраных спраў генэрал Юры Захаранка, у верасьні таго ж 99-га — віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету, экс-старшыня ЦВК Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі, у ліпені 2000 году — тэлеапэратар Зьміцер Завадзкі. Злачынствы дагэтуль не раскрытыя.

З эмбарга на зброю зроблена выключэньне: можна пастаўляць абсталяваньне для біятлёну — пры ўмове, што ў кожным асобным выпадку нацыянальныя кампэтэнтныя органы дадуць папярэдні дазвол.

Эўразьвяз скасаваў 15 лютага 2016 году большасьць санкцыяў супраць афіцыйнага Менску, уведзеных у 2004 годзе. Рашэньне зьняло блякаваньне актываў і візавыя забароны для 170 грамадзян Беларусі, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэньня, судзьдзяў і пракурораў, а таксама для трох кампаніяў. Як тады, так і цяпер Рада Эўразьвязу вітае пазытыўныя крокі Беларусі ў галіне правоў чалавека і ў стасунках Беларусі з Эўразьвязам.

У 2007 годзе санкцыі супраць афіцыйнага Менску таксама ўвёў Кангрэс ЗША. У кастрычніку 2015 году, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, амэрыканскія санкцыі былі зьмякчаныя і часова прыпыненыя, годам пазьней санкцыі пакінулі замарожанымі. На сёньня іх не скасавалі і не аднавілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG