Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немцы, што ўцяклі ў Расею ад сэкс-адукацыі, вярнуліся ў Нямеччыну


Ойген Мартэнс зь дзецьмі
Ойген Мартэнс зь дзецьмі

Шматдзетная сям’я Мартэнс, якая пераехала ў Расею з прычыны абавязковага ўроку сэкс-адукацыі ў нямецкай школе, вярнулася ў Нямеччыну, паведамляе новасібірскі партал VN.ru.

Муж і жонка Мартэнс не распавялі журналістам пра прычыны свайго вяртаньня. Яны вылецелі з аэрапорту Новасібірску 24 лютага.

Ойген (Яўген) і Люіза Мартэнс разам зь дзесяцьцю дзецьмі пераехалі ў Расею праз праграму перасяленьня суайчыньнікаў. У Нямеччыне бацьку не задаволілі ўрокі сэксуальнай адукацыі ў школе — ён адмовіўся плаціць штраф за тое, што яго дзеці не наведвалі гэтыя заняткі. Пасьля гэтага яго арыштавалі на суткі.

Сям’я Мартэнс была пасялілася ў сяле Кыштоўка Новасібірскай вобласьці. Мартэнсы зьбіраліся заняцца там фэрмэрствам.

♦ Сямʼя немцаў уцякла ў Расею ад сэксуальнага выхаваньня дзяцей у Нямеччыне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG