Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калярыстыка


Выбіраю ў краме варыўны рыштунак. Дапасоўваю ў думках ягоны колер да стракатых котак Валеры Славука, шызых бярэзінак Вячкі Целеша і срэбнавалосай бабы Марыны Ўладзімера Шапо, якія жывуць у маёй кухні ад нараджэньня.

Давід дэ Натэр, «На кухні» (1845)
Давід дэ Натэр, «На кухні» (1845)

І раптам узгадваю просьбу аднаго былога суседа. Ён забагацеў на гандлі фарбамі і запрасіў нас на агледзіны свайго загараднага маёнтка, у якім стаяла мэбля яшчэ з гарадзкое кватэры.

Як набуду новы абсталюнак, зноў вас запрашу, — кажа гаспадар, — каб параілі добрага мастака, які намалюе мне сюды карціны ў колер канапаў і дываноў.

Валянціна Аксак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG