Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лос-Анджэлесе ўручылі «Оскары»


У Лос-Анджэлесе завяршылася 89-я цырымонія ўручэньня ўзнагарод Амэрыканскай кінаакадэміі — прэміі «Оскар». Фільмам году прызнана «Месячнае сьвятло» Бары Джэнкінса. Ён таксама атрымаў узнагароды ў намінацыях «найлепшы акцёр другога плана» і «найлепшы адаптаваны сцэнар».

Кінам’юзыкал «Ла-Ла-Лэнд», які вядоўца цырымоніі спачатку памылкова назваў фільмам году, заваяваў шэсьць залатых статуэтак. Ягоны стваральнік Дам’ен Шазэл атрымаў «Оскар» за найлепшую рэжысуру, стаўшы самым маладым з тых, каму дасталася ўзнагарода ў гэтай намінацыі. Эма Стоўн, што сыграла ў «Ла-Ла-Лэнд» акторку-пачаткоўку, удастоілася ўзнагароды за найлепшую жаночую ролю.

«Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнар атрымала драма Кенэта Лонэргана «Манчэстар ля мора», а выканаўца галоўнай ролі Кейсі Афлек стаў уладальнікам узнагароды за найлепшую мужчынскую ролю.

Самым лепшым замежным фільмам прызнаны «Коміваяжор» іранскага рэжысэра Асгара Фархадзі, які не прыехаў на ўручэньне «Оскара». Ён патлумачыў сваё рашэньне непрыманьнем міграцыйнай палітыкі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

Узнагароду за найлепшы кароткамэтражны дакумэнтальны фільм атрымала стужка «Белыя каскі» аб працы аднайменнай валянтэрскай арганізацыі ў Сырыі. Яе аўтары Арланда фон Айнзыдэль і Джаэна Натасэгара, выступаючы на цырымоніі, заклікалі як мага хутчэй спыніць узброены канфлікт. Раней улады ЗША адмовіліся пусьціць у краіну сырыйскага кінаапэратара Халеда Хатыба, які ўдзельнічаў у працы над гэтым фільмам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG