Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ЗША адмовілі ва ўезьдзе намінанту на «Оскара» з Сырыі


Іміграцыйныя ўлады Злучаных Штатаў адмовіліся ўпусьціць у краіну сырыйскага кінаапэратара Халеда Хаціба, які ўдзельнічаў у працы над намінаваным на «Оскара» фільмам пра грамадзянскую вайну ў Сырыі.

Як паведамляе агенцтва Associated Press, апэратару была раней выдадзена амэрыканская віза, а адмову ва ўезьдзе ён атрымаў у апошнюю хвіліну.

Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША патлумачыла адмову наяўнасьцю «нэгатыўнай інфармацыі» аб сырыйцах. Як адзначае Associated Press, гэтая фармулёўка можа значыць як сувязі з экстрэмістамі, так і звычайнае парушэньне візавага рэжыму.

«Белыя каскі» — фільм пра людзей, якія ратуюць сырыйцаў, пацярпелых падчас грамадзянскай вайны. Карціна намінаваная на «Оскара» у катэгорыі «найлепшы дакумэнтальны кароткамэтражны фільм». Цырымонія «Оскар» пройдзе ў ноч на 26 лютага.

26 студзеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб узмацненьні барацьбы супраць нелегальных імігрантаў. Указ, які забараняе ўезд у ЗША грамадзянам некаторых краінаў з пераважна мусульманскім насельніцтвам, аспрэчыў судзьдзя ў Сіэтле. Адміністрацыя Трампа падала пазоў у апэляцыйны суд у Сан-Францыска, але прайграла спрэчку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG