Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойства Кім Чэн Нама: падазраваная думала, што ўдзельнічае ў розыгрышы


Падазраваная ў забойстве Кім Чэн Нама
Падазраваная ў забойстве Кім Чэн Нама

Падазраваная ў забойстве Кім Чэн Нама, старэйшага брата лідэра КНДР Кім Чэн Ына, думала, што ўдзельнічае ў розыгрышы для тэлешоў.

Яна распавяла, што перад замахам невядомы даў ёй 90 даляраў з просьбай пырснуць у твар Кім Чэн Наму вадкасьцю, падобнай на «дзіцячы алей». Кім Чэн Нам быў атручаны ў аэрапорце сталіцы Малайзіі 14 лютага. Мужчыну накінулі на твар хустку з нэрвова-паралітычным рэчывам бяз смаку і паху. Паводле дадзеных малаазійскай паліцыі, гэта адно з самых таксычных рэчываў, калі-небудзь сынтэзаваных для ўжываньня ў якасьці хімічнай зброі.

У першыя дні былі затрыманыя трое чалавек — дзьве жанчыны з віетнамскім і інданэзійскім пашпартамі і падданы Малайзіі. Як заявілі прадстаўнікі інданэзійскай амбасады, якія сустракаліся з падазраванай, на жанчыне няма бачных сьлядоў дзеяньня атрутнага рэчыва.

Кім Чэн Нам быў старэйшым сынам былога лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра. У апошнія гады ён у асноўным жыў за мяжой і публічна крытыкаваў улады Пхеньяна. Па дадзеных паўднёвакарэйскіх СМІ, за забойствам могуць стаяць спэцслужбы КНДР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG