Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская апазыцыя вызваліла цэнтар Эль-Баба ад байцоў «Ісламскай дзяржавы»


Сырыйская апазыцыя пры падтрымцы турэцкага войска практычна цалкам авалодала цэнтрам горада Эль-Баб і пачала зачышчаць яго ад байцоў групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дадзеныя Міністэрства абароны Турэччыны.

Турэцкае агенцтва «Анадолу» паведаміла, што цяпер апазыцыя займаецца разьмініраваньнем бомбаў і выбухоўкі, закладзенай тэрарыстамі. Як распавёў адзін з байцоў, якія ўдзельнічалі ў штурме, частка тэрарыстаў хаваецца ў выкапаных імі падземных тунэлях.

Эль-Боб знаходзіцца ў 30 кілямэтрах ад мяжы Турэччыны. У сьнежні да горада падышлі турэцкія войскі і атрады апазыцыі. Улады Турэччыны казалі, што апэрацыя па вызваленьні горада займае больш часу, чым чакалася, з-за цывільнага насельніцтва, якое знаходзілася ў горадзе.

Раней паведамлялася, што ў Масуле працягваюцца баі ўрадавага войска пры падтрымцы ЗША за аэрапорт. Вайскоўцам удалося адбіць узьлётна-пасадачную паласу ў байцоў «Ісламскай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG