Ён ужо балятаваўся на трох папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах.
СМІ лічаць, што яго зьяўленьне можа сур’ёзна падарваць пазыцыі іншага незалежнага кандыдата-цэнтрыста Эмануэля Макрона, які, паводле апытаньняў, уваходзіць у тройку лідэраў.
На першым месцы па-ранейшаму Марын Лё Пэн — лідэр ультраправага «Нацыянальнага фронту», дэпутат Эўрапарлямэнту. У сераду паліцыя затрымала для допыту яе ахоўніка і кіраўніка выбарчага штабу ў сувязі з расьсьледаваньнем зьвестак аб незаконным выкарыстаньні сродкаў Эўразьвязу.
Паводле апошніх апытаньняў, у першым туры выбараў (23 красавіка) атрымае перамогу Лё Пэн (з 26 адсоткамі галасоў), на другім месцы можа апынуцца Макрон (22 адсоткі), на трэцім — кандыдат ад кансэрватараў Франсуа Фіён (21 працэнт).
Фіён, як і Лё Пэн, замешаны ў фінансавым скандале. І Макрон і Фіён маюць усе шанцы перамагчы Лё Пэн у другім туры галасаваньня (7 траўня).