Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы адзін з абаронцаў Курапатаў


Актывіст Павал Старавойтаў затрыманы на поўначы Менску, дзе грамадзкасьць спрабуе супрацьстаяць забудове часткі тэрыторыі мэмарыяльнага комплексу Курапаты.

Паводле карэспандэнта Свабоды, актывісты на чале зь лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам не прапускалі машыну з будаўнічымі матэрыяламі, праз гэта пачалася новая сутычка з будаўнікамі. Падчас штурханіны Павал Старавойтаў нібыта ўдарыў па відэакамэры міліцыянта ў цывільным, які вёў відэаздымку.

Пасьля гэтага ў хуткім часе зьявіўся нарад міліцыі, які затрымаў Старавойтава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG