Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія SpaceX адправіла да МКС грузавы карабель Dragon. ВІДЭА


У ЗША з касмадрома на мысе Канавэрал запушчана ракета-носьбіт Falcon 9 з грузавым караблём Dragon. Які належыць амэрыканскай кампаніі SpaceX апарат даставіць грузы на Міжнародную касьмічную станцыю (МКС).

Першая ступень ракеты-носьбіта ўжо вярнулася на Зямлю, зьдзейсьніўшы пасадку недалёка ад месца старту. Грузавы карабель выведзены на зададзеную арбіту. Як чакаецца, ён прыстыкуецца да МКС 22 лютага.

Запуск ракеты, адменены ў суботу праз праблему з другой прыступкай, быў зьдзейсьнены са стартавага комплексу LC-39, які не выкарыстоўваўся ў такіх мэтах з моманту завяршэньня праграмы «Спэйс Шатл» у 2011 годзе.

SpaceX зьяўляецца адной з двух прыватных касьмічных кампаніяў, якія заключылі кантракты з NASA на дастаўку грузаў на Міжнародную касьмічную станцыю. Выкарыстаньне шматразовых ракет Falcon 9 зьмяншае цану запуску касьмічных апаратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG