Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка: Марш «дармаедаў»


Саўка ды Грышка: Марш «дармаедаў».
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:10 0:00

«Ня мы дармаеды, а вы — дармаеды - Тыя, хто гэты закон напісаў». Героі Лявона Вольскага не маглі прамінуць тэму, якая выводзіць тысячы людзей на вуліцы беларускіх гарадоў.

Грышка і хор «дармаедаў»:
Мы – дармаеды, і нас да халеры.
Нашая песьня да неба ляціць.
Мы ў дурныя дэкрэты ня верым,
Брыдкі падатак ня будзем плаціць.

Саўка:
Давайця лушчэ заплаціця,
А то ў цюрагу ўгадзіця.

Грышка і хор «дармаедаў»:
Цёпла ва ўладзе чынушам прыгрэтым -
Грошы, гарэлка, ікра, каўбаса...
Ня мы дармаеды, а вы – дармаеды -
Тыя, хто гэты закон напісаў.

Саўка:
Давайце не ганіце волны,
А то палучыце па поўнай!

Грышка і хор «дармаедаў»:
Мы, беларусы – мірныя людзі,
Толькі, калі нас прыпруць да сьцяны,
Зробім мы так, што вам мала ня будзе,
Вы – тараканы, моль, грызуны.

Саўка:
А я чаго – а я нічога!
Зачэм крычаць? Пабойцесь Бога!
Я нікакой не кракадзіл,
Я проста міма прахадзіў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG