Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Telegraph: за спробай перавароту ў Чарнагорыі стаіць Масква


Спроба перавароту ў Чарнагорыі з мэтай перашкодзіць уступленьню краіны ў NATO была арганізавана афіцэрамі расейскай выведкі і ўзгодненая «на высокім узроўні».

Пра гэта паведамляе газэта The Telegraph са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Вялікай Брытаніі, піша Meduza.

Паводле выданьня, доказы датычнасьці Расеі да змовы атрымалі брытанскія і амэрыканскія спэцслужбы, якія ўдзельнічалі ў расьсьледаваньні спробы перавароту.

Крыніцы газэты сьцьвярджаюць, што ў справе ёсьць сьведчаньні падтрымкі змовы «на высокім узроўні». Пры гэтым пераварот быў сплянаваны так, каб яго адзінымі арганізатарамі можна было выставіць расейскіх афіцэраў і нацыяналістаў, якія нібыта дзейнічаюць па сваёй ініцыятыве.

Абвешчаныя ў вышук па справе аб перавароце расейцы Эдуард Шырокаў і Ўладзімір Папоў, па інфармацыі The Telegraph, зьяўляюцца супрацоўнікамі расейскай выведкі.

Мяркуецца, што пераапранутыя паліцэйскімі змоўшчыкі падчас масавай акцыі пратэсту пасьля парлямэнцкіх выбараў у Чарнагорыі павінны былі адкрыць агонь па дэманстрантам, каб потым абвінаваціць ва ўсім улады і справакаваць зьвяржэньне прэм’ер-міністра краіны Міла Джуканавіча.

Крэмль адмаўляе сваю датычнасьць да спробы перавароту ў Чарнагорыі, але вядома, што Расея актыўна падтрымлівае мясцовыя палітычныя групы, якія выступаюць супраць пранатаўскага ўраду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG