Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: форум плястычных тэатраў у Менску


Падзеі 19 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Форум плястычных тэатраў «ПляФорма-2017»

У Менску 19 лютага пройдзе ўжо пяты адкрыты форум плястычных тэатраў Беларусі «ПляФорма-2017».

Менск, Нацыянальны цэнтар сучаснага мастацтва (вул. Някрасава, 3).
Пачатак а 18-й гадзіне.

Беларуская дыктоўка ў Магілёве

Таварыства беларускай мовы правядзе традыцыйную беларускую дыктоўку да дня роднай мовы.

Магілёў, Абласны Палац культуры (пр. Пушкінскі, 7).
Пачатак а 13:00.
Уваход вольны.

Дзень у гісторыі

1861 — быў абвешчаны маніфэст аб адмене прыгоннага права ў Расейскай імпэрыі.

1878 — Томас Эдысан запатэнтаваў фанограф.

У гэты дзень нарадзіліся

1473 — Мікалай Капэрнік, польскі астраном і матэматык, стваральнік геліяцэнтрычнай мадэлі Сусьвету.

1890 — Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзяяч, паэт.

1901 — Сяргей Бусел, беларускі нацыянальны дзяяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1908 — Станіслаў Шушкевіч-старэйшы, беларускі паэт.

1935 — Генадзь Аўсяньнікаў, Народны артыст Беларусі.

1941 — Дэвід Грос, амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы.

У памяці

1952 — памёр Кнут Гамсун, нарвэскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1979 — памёр Янка Геніюш, беларускі грамадзкі дзяяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў і муж паэткі Ларысы Геніюш

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG