Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША ўбачыў «дугу нестабільнасьці» на мяжы Эўропы


Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс папярэдзіў пра «дугу нестабільнасьці» на межах Эўропы і па-за яе межамі і заклікаў сябраў NATO унесьці сваю долю ў калектыўную абарону. Пра гэта ён заявіў на адкрыцьці Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў справе бясьпекі, перадае Reuters.

«Хаўрусьнікі NATO прызналі 2014 год пераломным, і мы больш ня можам адмаўляць рэальнасьць. Будучы адказнымі за нашы народы і засьцерагаючы іх ад новых пагрозаў, мы бачым нарастаньне небясьпекі на розных напрамках. Нестабільнасьць расьце як на межах NATO, так і па-за межамі», — сказаў Мэтыс.

У пятніцу ў Нямеччыне адкрылася 53-я Мюнхэнская канфэрэнцыя ў справе бясьпекі. Цэнтральнымі тэмамі канфэрэнцыі стануць міжнародны тэрарызм, бясьпека ў Эўропе, вайна ў Сырыі і канфлікт на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG