Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ландсбергіс Лукашэнку: «Аляксандар, гібель Літвы цябе не ўратуе»


Вітаўтас Ландсбергіс
Вітаўтас Ландсбергіс

Былы старшыня Аднаўленчага Сойму Літвы Вітаўтас Ландсбергіс падчас выступу з балькона Дома сыгнатараў з нагоды 99-й гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Літвы больш за ўсё ўвагі надаў небясьпецы, якую ўяўляе будаўніцтва АЭС у Беларусі, і заклікаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку спыніць будаўніцтва ў Астраўцы.

Паводле прафэсара, Літва цяпер сутыкнулася з падвойным атамным шантажом — дысьлякацыяй «Іскандэраў» і будаванай у Беларусі АЭС. «За некалькі дзясяткаў кілямэтраў, каля самай брамы Вільні будуюць атамную станцыю, машыну псыхалягічнага пекла. Навязваюць Літве гільятыну (...). Мы на лініі фронту, за намі Эўропа, супраць нас — патройная ядзерная агрэсія Масквы, яна накіравана на тое, каб зламаць наш дух», — заявіў Ландсбергіс.

Ландсбергіс зьвярнуўся да Лукашэнкі, рытарычна пытаючыся, ці гатовы ён дзеля эканамічных матываў штурхнуць Беларусь да ядзернай небясьпекі.

«Прыйшоў час зьвярнуцца і да „Бацькі“, які знаходзіцца з другога боку мяжы — Аляксандар, гібель Літвы цябе не ўратуе. Падрыхтаваная для цябе пятля ўжо разгойдваецца на крамлёўскіх курантах. Гэта недалёкае пытаньне, таму давай абараняцца разам. У першую чаргу адмоўся ад пагібельнага месца будаўніцтва „Расатаму“ ў Астраўцы. Ёсьць і іншыя месцы (...) А гаспадару скажы — мы пачулі голас братоў, і ім ня здрадзім, бо царскі гнеў — гэта нішто ў параўнаньні з Божым гневам», — сказаў з балькона Дома сыгнатараў Ландсбергіс.

Першы фактычны кіраўнік незалежнай Літвы таксама крытыкаваў, паводле яго, млявыя дзеяньні уладаў у пытаньні спыненьні будаўніцтва аб’екта ў Астраўцы.

Зьвяртаючыся да прысутных, ён заклікаў аб’яднаць сілы ў барацьбе супраць будаўніцтва гэтай АЭС.

«Давайце яшчэ раз станем на Балтыйскі шлях, ад Пакутувенай (на паўночным захадзе Літвы) да Астраўца (...) Калі б сапраўды рушыў Балтыйскі шлях зь Вільні ў Астравец, сьвет бы ўбачыў. Сказаў бы, што літоўцы азьвярэлі, як тады, трэба нешта рабіць. і хай лёзунг, наш лёзунг „Робім!“ будзе сапраўдным і пастаянным», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG