Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча гатовая пазычыць Беларусі легендарны «круглы стол»


Стол, за якім праходзілі перамовы паміж урадам ПНР і «Салідарнасьцю». Прэзыдэнцкі палац, Варшава

Стол, за якім праходзілі перамовы паміж урадам ПНР і «Салідарнасьцю». Прэзыдэнцкі палац, Варшава

Навіну пра магчымасьць «круглага стала» ў Беларусі пракамэнтавалі ў Польшчы. Калі б дыялёг паміж уладай і апазыцыяй стаў рэальным, Прэзыдэнцкі палац у Варшаве гатовы пазычыць беларусам гістарычную мэблю, за якой 28 гадоў таму вырашаўся лёс Польшчы.

Аналягічная ідэя зьявілася 12 гадоў таму, калі былы польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі падчас «аранжавай рэвалюцыі» заявіў, што можа пазычыць легендарны стол украінцам.

Пра гатоўнасьць пазычыць цяпер мэблю беларусам завіў прэс-сакратар прэзыдэнта Анджэя Дуды Марэк Магяроўскі.

«Польшча зацікаўленая ў дэмакратызацыі Беларусі. Кожная ініцыятыва, якая маеце на мэце глыбокі дыялёг паміж уладамі ў Менску і апазыцыяй, будзе з задавальненьнем успрынятая ў Варшаве» — сказаў у інтэрвію газэце «Rzeczpospilta» Магяроўскі.

Але ён засьцярог, што казаць пра гэта можна будзе толькі тады, калі ідэя беларускага «круглага стала» пачне рэалізоўвацца. «Тады можна будзе падумаць пра арэнду вядомай мэблі з Прэзыдэнцкага палацу» — дадаў прэс-сакратар прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды.

Круглы стол у Польшчы паміж камуністычнымі ўладамі ПНР і прафсаюзам «Салідарнасьць» распачаўся ў лютым 1989 году. Вынікам перамоваў сталі часткова свабодныя выбары ў краіне, у якіх упершыню ў пасьляваеннай гісторыі Польшчы месцы атрымала апазыцыя.

Ідэя правядзеньня круглага стала ў Беларусі агучыў галоўны рэдактар незалежнай газэты «Народная воля» Ёсіф Сярэдзіч 13 лютага падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG