Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

45 жыхароў вёскі Бабінічы падпісаліся супраць дэкрэту аб дармаедах


Гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка зьбірае подпісы супраць дэкрэту аб дармаедах у Горадні. Горадня, 19 студзеня 2017 году

Гарадзенскі актывіст Сяргей Верамеенка зьбірае подпісы супраць дэкрэту аб дармаедах у Горадні. Горадня, 19 студзеня 2017 году

Гарадзенскаму актывісту Сяргею Верамеенку заказным лістом даслалі 45 подпісаў супраць дэкрэту зь вёскі Бабінічы Аршанскага раёну, каб ён пераслаў іх у Адміністрацыю прэзыдэнта.

Подпісы ў вёсцы Бабінічы Аршанскага раёну зьбірала мясцовая жыхарка Алена Ягорава. Паводле яе, яна не змагла знайсьці ў Воршы нікога, хто б гэтым займаўся, а праз інтэрнэт натрапіла на Сяргея Верамеенку, які і пагадзіўся ёй дапамагчы.

Ягорава кажа, што сама цяпер у дэкрэтным адпачынку, і паводле яе, ня мела шмат часу, каб сабраць болей подпісаў, хоць перакананая, што подпісаў магло б быць і болей.

— У нас немалая вёска за 10 кілямэтраў ад Воршы, працы тут няма, у горадзе апошнім часам таксама знайсьці працу вельмі складана, — сказала Свабодзе спадарыня Ягорава.

Паводле яе, подпісы пераважна ставілі людзі сярэдняга веку.

— Павінна сказаць, што ў маіх вяскоўцаў такая пазыцыя адносна гэтага дэкрэту: мы лічым, што дармаеды ў нашым грамадзтве ёсьць — тыя, хто цэлымі днямі не прасыхае ад гарэлкі, хто ня плоціць алімэнтаў сваім жонкам. І да іх варта прымяняць нейкія меры. Але як у дармаеды залічваюць чалавека, які едзе працаваць у Расею, бо ў нас працы няма? Як залічваюць у дармаеды, калі чалавека скарацілі на працы і 182 дні ён ня мог знайсьці новае працы? А як яшчэ жыць на 200 рублёў, якія нам плоцяць на працы? Вось таму мае аднавяскоўцы і падпісваліся супраць такога дэкрэту, бо ён закрануў практычна кожную сям’ю ў нашай ваколіцы.

Сяргей Верамеенка паабяцаў, што абавязкова далучыць подпісы зь вёскі Бабінічы Аршанскага раёну да гарадзенскіх і дашле іх у Адміністрацыю прэзыдэнта, у Палату прадстаўнікоў, а таксама ў Саўмін.

XS
SM
MD
LG