Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За правакацыю ў Прэзыдэнт-гатэлі нацбола з Расеі арыштавалі на 5 сутак


Cуд Ленінскага раёна пакараў грамадзяніна Расеі Цімафея Ермакова да 5 сутак адміністрацыйнага арышту за інцыдэнт на брыфінгу Марціна Сайдзіка 15 лютага. Пасьля інцыдэнту быў затрыманы толькі адзін Ермакоў, трое іншых удзельнікаў не былі затрыманыя.

Справу разглядала судзьдзя Марына Запасьнік. На Ермакова 15 лютага быў складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў), паведаміла сакратар суду.

У момант выхаду Марціна Сайдзіка да журналістаў у менскім «Прэзыдэнт-гатэлі» два хлопцы і дзьве дзяўчыны пачалі выкрыкваць абразы на адрас прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, скандаваць «Данбас — у склад Расеі». Таксама яны раскідалі ўлёткі з заклікам да кіраўніцтва Расеі спыніць перамовы з Украінай і накіраваць войскі ў Данецкую і Луганскую вобласьці Ўкраіны. Спадар Сайдзік пакінуў памяшканьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG