Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Расеі адказаў кіраўніку Пэнтагону пра дыялёг «з пазыцыі сілы»


Сяргей Шайгу
Сяргей Шайгу

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што Расея гатовая палепшыць сувязі з Пэнтагонам, але перасьцярог ад дыялёгу з «пазыцыі сілы» з боку Вашынгтона.

«Мы гатовыя аднавіць супрацоўніцтва з Пэнтагонам, але спробы наладзіць дыялёг з Расеяй з пазыцыі сілы былі б бескарысныя», — цытуюць Шайгу расейскія інфармацыйныя агенцтвы.

Заява Шайгу была зроблена ў адказ на выказваньні міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыса, які 15 лютага заявіў пра неабходнасьць прадэманстраваць жорсткасьць у адносінах з Расеяй.

«Мы па-ранейшаму адкрыты для магчымасьці аднавіць адносіны супрацоўніцтва з Масквой, але ў той жа час рэалістычныя ў сваіх спадзяваньнях і папросім нашых дыпляматаў весьці перамовы з пазыцыі сілы», — сказаў Мэтыс падчас сустрэчы міністраў абароны NATO ў Брусэлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG