Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: Трамп чакае ад ураду Расеі вяртаньня Крыму


Прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр заявіў сёньня, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў зразумець, што чакае ад Расеі вяртаньня Крыму ва Ўкраіну і зьмяншэньня маштабаў гвалту ва Ўкраіне.

«Прэзыдэнт Трамп зрабіў гэта вельмі ясна, што ён чакае ад ураду Расеі дээскаляцыі гвалту ва Ўкраіне і вяртаньня Крыму», — сказаў Спайсэр на штодзённай прэс-канфэрэнцыі. У той жа час, падкрэсьліў ён, прэзыдэнт ЗША імкнецца да добрых адносінаў з Расеяй і чакае іх.

Ён нагадаў, што раней сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Гэйлі таксама заявіла аб жорсткай пазыцыі Вашынгтону ў дачыненьні да Крыму. «Крым зьяўляецца часткай Украіны» — заявіла дыплямат і дадала, што санкцыі ЗША будуць дзейнічаць да той пары, пакуль Расея ня верне кантроль над паўвостравам Украіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG