Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: дэмакраты патрабуюць расьсьледаваць магчымыя сувязі Трампа з РФ


Прадстаўнікі кіраўніцтва Дэмакратычнай партыі ЗША запатрабавалі правесьці спэцыяльнае расьсьледаваньне магчымых сувязяў паміж адміністрацыяй прэзыдэнта Дональда Трампа і Расеяй.

Гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра пытаньне, калі менавіта Трампу стала вядома пра тое, што яго дарадца па нацыянальнай бясьпецы Майкл Флін абмяркоўваў санкцыі ЗША з амбасадарам РФ у ЗША Сяргеем Кісьляком. Пра гэта заявіла лідэр дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі.

Яна лічыць, што амэрыканскі народ заслугоўвае таго, каб «ведаць у поўнай меры аб фінансавым, асабістым і палітычным уплыве Расеі на прэзыдэнта Трампа» і што гэта значыць для нацыянальнай бясьпекі ЗША.

Сам Трамп неаднаразова адпрэчваў любыя сувязі яго асабіста і яго супрацоўнікаў адміністрацыі з Расеяй.

Адстаўка Фліна ў панядзелак выклікала жаданьне ў дэмакратаў дамагацца расьсьледаваньня меркаванага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары 2016 года і ў магчымых сувязях Масквы ў Белым доме. Да гэтага часу лідэры Рэспубліканскай партыі адмовіліся стварыць спэцыяльны двухпартыйны камітэт для вывучэньня ўмяшаньня Масквы, сьцьвярджаючы, што існуючыя камітэты Кангрэсу здольныя справіцца з гэтым. Пасьля адстаўкі Фліна, аднак, дэмакраты зноў выступілі з заклікамі да расьсьледаваньня.

Флін сышоў у адстаўку пасьля паведамленьняў аб тым, што ён увёў у зман віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса аб кантактах з расейскім дыпляматам. Гаворка ідзе пра тое, ці парушыў Флін дыпляматычны пратакол і, магчыма, закон, абмяркоўваючы санкцыі ЗША ў дачыненьні да Расеі з паслом РФ Сяргеем Кісьляком яшчэ да інаўгурацыі Трампа.

Сэнатар-рэспубліканец Джон Макейн, старшыня камітэта Сэнату ў справе ўзброеных сілаў, заявіў, што адстаўка Флін «зьяўляецца трывожнай прыкметай дысфункцыі апарату нацыянальнай бясьпекі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG