Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слуцку будуць новыя слуханьні па перайменаваньні вуліцы ў імя Слуцкіх паўстанцаў


Кіраўнік слуцкай арганізацыі партыі БНФ Віталь Амяльковіч
Кіраўнік слуцкай арганізацыі партыі БНФ Віталь Амяльковіч

Пра гэта паведаміў старшыня Слуцкай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віталь Амяльковіч пасьля сустрэчы са старшынём гарсавету.

Гарадзкія ўлады вымушаныя прызначыць новыя грамадзкія слуханьні па перайменаваньні вуліцы Камсамольскай у вуліцу імя Слуцкіх паўстанцаў, атрымаўшы подпісы з сайта электронных пэтыцыяў zvarot.by. Дата і месца правядзеньня слуханьняў пакуль невядомыя.

У сваю чаргу, спадар Амяльковіч нагадаў гарсавету, што згодна з законам аб мясцовых сходах абвестка пра дату і месца іх правядзеньня павінна быць агучана не пазьней як за 15 дзён да мерапрыемства.

Сябры слуцкай арганізацыі Партыі БНФ будуць сачыць за разьвіцьцём сытуацыі і заклікаюць усіх, хто падтрымлівае ідэю ўшанаваньня герояў Слуцкага Збройнага Чыну, узяць удзел у грамадзкіх слуханьнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG