Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У невялікіх беларускіх гарадах пакупкі за год абваліліся аж на 10%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэальныя прыбыткі насельніцтва летась зьменшыліся на 7%, а пакупніцкая здольнасьць — на 10%. Гэта азначае, што частка людзей чакае яшчэ горшых часоў.

Пра гэта Свабодзе сёньня сказаў кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка:

«Мы параўналі, колькі беларусы, якія жывуць у невялікіх гарадах, куплялі летась і пазалетась. Вынік такі — продажы ў розьнічных сетках у 2016 годзе на 10% меншыя. Прычым гэтая сытуацыя аднолькавая ва ўсіх абласьцях — ад Берасьцейскай да Віцебскай.

Рэальныя прыбыткі насельніцтва летась зьменшыліся на 7%. А пакупкі — на 10%. То бок частка людзей чакае яшчэ горшых часоў. Мабыць, бальшыня адчувае гэта інтуітыўна.

А я назаву канкрэтныя лічбы. У 2014 годзе валавы ўнутраны прадукт Беларусі склаў 76 мільярдаў даляраў. А ў 2016-м — толькі 47. Калі глядзіш на гэтыя лічбы, то падзеньне пакупак на 10% выглядае яшчэ ня самым горшым. Магло быць і горш».

Леанід Заіка
Леанід Заіка

— А чаго тады чакаць сёлета?

«Калі зыходзіць з гістарычных паралеляў, то чакаць трэба рэвалюцыі. Бо заробку ў 500 даляраў у 2017 годзе быць ня можа. Ну нельга за год павялічыць заробак аж на 25%. Нельга».

— Улады неяк жа разьлічваюць выкруціцца?

«Ёсьць толькі адзін варыянт, як вырашыць праблему цягам аднаго дня. Сёньня за адзін даляр даюць каля двух беларускіх рублёў. Можна абваліць яго на адзін дзень да 1 рубля 50 капеек. І адразу заявіць: сярэдні заробак у 500 даляраў дасягнуты. А на наступны дзень вярнуць кошт даляра да двух рублёў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG