Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 80 гадоў Міхасю Стральцову і канцэрт Naviband да Дня ўсіх закаханых


Міхась Стральцоў
Міхась Стральцоў

Афіша

Канцэрт гурту Naviband

Прадстаўнікі Беларусі на Эўрабачаньні-2017 прэзэнтуюць свой новы альбом на ўжо традыцыйным канцэрце да Дня ўсіх закаханых.

Менск, клюб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62).

Пачатак а 19 гадзіне.

Квіткі каштуюць 20 рублёў.

Прэзэнтацыя кнігі Ігара Мельнікава

Гісторык Ігар Мельнікаў прэзэнтуе сваю кнігу «Забытые герои. Солдаты из Беларуси во Втором польском корпусе и Первой польской отдельной воздушно-десантной бригаде».

Менск, прастора Imaguru (вул. Фабрыцыюса, 4).

Пачатак а 19-й гадзіне.

Уваход вольны

Дата дня

14 лютага 1937 году нарадзіўся беларускі паэт і пісьменьнік Міхась Стральцоў. Сярод твораў Стральцова — зборнікі прозы і паэзіі «Сена на асфальце», «Ядлоўцавы куст», «Падарожжа за горад». Стральцоў займаўся літаратуразнаўствам, перакладаў на беларускую мову Пушкіна, Пастарнака, Нікаляса Гільена і інш.

Таксама ў гэты дзень

1876 — Аляксандар Грэм Бэл запатэнтаваў тэлефон.

1918 — Савецкая Расія перайшла на грыгарыянскі каляндар. Пасьля 31 студзеня настала 14 лютага.

1924 — у Вільні пачала выдавацца газэта «Голас беларуса».

1924 — заснаваная кампанія IBM.

1956 — пачаўся XX зьезд КПСС, на якім прагучаў даклад Мікіты Хрушчова з асуджэньнем культу асобы Сталіна.

2005 — быў створаны відэахостынг YouTube.

У гэты дзень нарадзіліся

1800 (1799) — Валенты Ваньковіч, беларускі мастак, майстра партрэту.

1906 — Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.

1907 — Алесь Звонак, беларускі паэт.

1914 — Павал Масьленікаў, беларускі жывапісец, тэатральны мастак, пэдагог.

У памяці

1779 — падарожнік Джэймз Кук забіты на Гаваях

1984 — памёр Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец.

1989 — памёр Вінцэнт Жук-Грышкевіч, старшыня Рады БНР у 1971–1982 гадах.

2014 — памёр Гаўрыла Вашчанка, беларускі мастак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG