Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэканструкцыя


Элізабэт Томпсан, «Шатляндыя назаўсёды!» (1881)
Элізабэт Томпсан, «Шатляндыя назаўсёды!» (1881)

Чытаю пра рэканструкцыю падзей Першай Сусьветнай вайны пад Смаргоньню: «...За полчаса зрители... увидели...» Дарослыя пры тым «плакали», а «дети просили больше не стрелять»...

Данбас. Два хлопчыкі, гадоў мо дзевяці-дзесяці, з драўлянымі «калашамі»...

Адзін хутка прамільгнуў, мусіць, недзе па-за кадрам абраў зручную пазыцыю. Камэра засяродзілася на іншым. Ён так натуральна, так прафэсійна то хаваўся за выступам паўразваленай сьцяны, то высоўваўся на хвіліну, каб хуценька выпусьціць у «ворага» сьмяротную чаргу...

Шмат аб чым дзеці просяць дарослых на сапраўднай вайне — піць... есьці... ня даць памерці... не паміраць... Але аб тым, каб не стралялі, ня просяць.

Бо якая ж гэта вайна, калі не страляць?!

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG