Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія лёгкаатлеты ня будуць дапушчаныя на Чэмпіянат сьвету 2017 у Лёндане


Расейскія лёгкаатлеты ня змогуць прадстаўляць сваю краіну на чэмпіянаце сьвету, які пройдзе ў Лёндане ў жніўні сёлета. Такое рашэньне прыняла Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацыяў на пасяджэньні ў Манака.

Нягледзячы на забарону, расейскія лёгкаатлеты атрымаюць магчымасьць удзельнічаць у спаборніцтвах пад нэўтральным сьцягам. Індывідуальныя заяўкі яны змогуць падаць у пачатку лета.

Усерасейская фэдэрацыя лёгкаатлетычных асацыяцый была бестэрмінова дыскваліфікаваная ў лістападзе 2015 году за сыстэматычнае выкарыстаньне допінгу. З гэтай прычыны расейскім лёгкаатлетам забаранілі выступаць на міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку і на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйру летась.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG