Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтаручкі


Сьпісаўся стрыжань і аўтаручку можна выкінуць. Яна аднаразовая. Не выкідаеш. Кладзеш у шуфляду, у якой ужо каля сотні аўтаручак, якія ня пішуць. Яны розных памераў, розных колераў. Некаторыя вельмі танныя, некаторыя дарагія. Яны, як гадавыя кольцы ў дрэве, паказваюць якім быў год. Адны пісалі тыдзень, другія месяц, трэція ламаліся празь дзень. Адны пісалі кепска, другія былі любімымі. Цяпер яны ўсе ў шуфлядзе, як на тым сьвеце. Ляжаць, як гільзы ад патронаў. І твой стол, як акоп. І адступаць няма куды. За табой сьцяна, а на сьцяне партрэты клясыкаў.

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG