Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задавальненьне


Фэрдынанд Годлер, «Чытач» (1885).
Фэрдынанд Годлер, «Чытач» (1885).

Ужо прайшло 15 дзён з маёй апошняй публікацыі ў рубрыцы «Сто словаў»... Мо сёньня будзе мой наступны тэкст?

Адзінаццаць дня... Я трэці раз набіраю старонку Свабоды...

Не. Стаіць яшчэ мінулы.

Раблю сваю працу і забываюся... Першае, што прыходзіць у голаў, як канчаю працу — спраўдзіць «Сто словаў».

Далей стаіць стары... Як так? Ааа-га, дык сёньня ж субота! А ў суботу ставяць новы матэрыял у другой палове дня. Трэба пачакаць...

З галавою паглыбляюся ў сеціва і прахопліваюся толькі, калі ўжо зусім цёмна. Я стомлены, але вяртаюся на старонку Свабоды...

Не! Стаіць ня мой матэрыял...

Але як файна напісана пра юнацкае каханьне!

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG