Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Аркадзя Куляшова і квіз курсаў «Мова Нанова»


Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Куляшоў

Афіша

Квіз курсаў «Мова Нанова»

Тэма заняткаў: «Квіз». Госьць заняткаў — журналіст і гулец інтэлектуальных камандаў Павал Сьвярдлоў.

Менск, галерэя «Ў» (праспэкт Незалежнасьці, 37а).

Пачатак у 18:30. Уваход вольны.

Дата дня

6 лютага 1914 году нарадзіўся народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў. Перакладчык клясычнай паэзіі з расейскай, украінскай ды іншых моваў, суаўтар сцэнараў шэрагу фільмаў.

У 1947–1978 быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР.

Таксама ў гэты дзень

1920 — у Слуцку выйшаў першы нумар газэты «Наша каляіна», органа арганізацыі «Папараць-кветка».

1921 — выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, габрэйскай (iдыш), польскай і расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР.

Герб БССР у 1927-1937 гадах. Надпісы на ўсіх дзяржаўных мовах
Герб БССР у 1927-1937 гадах. Надпісы на ўсіх дзяржаўных мовах

У гэты дзень нарадзіліся

1906 — Томаш Падзява, каталіцкі сьвятар-марыянін, філёзаф, тэоляг, публіцыст, рэлігійна-культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў.

1911 — Рональд Рэйган, 40 прэзыдэнт ЗША.

1928 — Уладзімер Стальмашонак, беларускі мастак.

1945 — Боб Марлі, ямайскі сьпявак і гітарыст, найбольш вядомы выканаўца ў стылі рэгі.

У памяці

1918 — памёр Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG