Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Інтэрфакс»: Затрыманых за дзяржаўную здраду супрацоўнікаў ФСБ абвінавачваюць у працы на ЦРУ


Арыштаваныя па справе аб дзяржаўнай здрадзе супрацоўнікі Цэнтру інфармацыйнай бясьпекі (ЦІБ) ФСБ абвінавачваюцца ў супрацоўніцтве з ЦРУ ЗША, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу. Па справе арыштаваныя чацьвёра падазраваных, уключаючы намесьніца кіраўніка ЦІБ ФСБ Сяргея Міхайлава.

Усяго па справе арыштаваны чатыры чалавекі, а ў якасьці саўдзельнікаў фігуруюць да васьмі чалавек.

«Начальнік аддзелу Цэнтру інфармацыйнай бясьпекі ФСБ РФ Сяргей Міхайлаў і яго намесьнік Дзьмітры Дакучаеў абвінавачваюцца ў тым, што, парушыўшы прысягу, сталі супрацоўнічаць з ЦРУ» — паведаміла крыніца.

«Усяго па справе арыштаваны чатыры чалавекі, а ў якасьці саўдзельнікаў фігуруюць да васьмі чалавек. Абвінавачаньне выстаўлена толькі чацьвярым, астатнія могуць адбыць статусам сьведкі», — растлумачыў суразмоўца.

Яшчэ адна крыніца распавяла, што «тэмы хакерскіх атак і здрады як быццам накладаюцца адна на адну па справе, але не перасякаюцца». «Інтэрфакс» не ўдакладняе, ці ідзе гаворка аб магчымай сувязі арыштаваных супрацоўнікаў ФСБ і групы хакераў «Шалтай-Балтай», пра што раней паведамляла агенцтва «Росбалт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG