Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна ўтварэньня беларускай гімназіі ў Вільні


25 Сакавіка 1935 году ў Віленскай беларускай гімназіі
25 Сакавіка 1935 году ў Віленскай беларускай гімназіі

Падзеі 1 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Адкрыцьцё выставы «Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч»

У экспазыцыі ўдзельнічаюць мастакі, якія ня маюць магчымасьці выстаўляцца на афіцыйных ці статусных паказах. Ахвотныя паўдзельнічаць у выставе ў першы ж дзень прыёму працаў утварылі чаргу ў сотню мэтраў.

Сярод экспанатаў таксама аўдыёвізуальныя працы і музычныя кампазыцыі.

Менск, галерэя «Дом карцін» (пр. Пераможцаў, 89/3).
Адкрыцьцё а 18-й гадзіне.
Уваход: 5 рублёў.

Дата дня

1 лютага 1919 году пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі. Пры гімназіі быў створаны Беларускі прытулак для дзяцей-сірот. Гімназія фінансавалася рознымі грамадзкімі арганізацыямі, у ліку якіх былі Школьная рада ў Вільні і Таварыства беларускай школы. Тут навучаліся Натальля Арсеньнева, Максім Танк, Міхал Вітушка і іншыя.

Група другога выпуску гімназіі. Першая справа ў другім шэрагу — Натальля Арсеньнева. 1921 год
Група другога выпуску гімназіі. Першая справа ў другім шэрагу — Натальля Арсеньнева. 1921 год

Таксама ў гэты дзень

1411 — заключаны Торунскі мір, які паклаў канец Вялікай вайне Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.

1717 — у Варшаве прайшоў «нямы сойм» Рэчы Паспалітай, які абмежаваў паўнамоцтвы караля і пашырыў правы шляхты. Гэтыя рашэньні прымаліся пад ціскам расейскага імпэратара Пятра І.

1863 — Кастусь Каліноўскі абвясьціў пра далучэньне Беларусі і Літвы да паўстаньня супраць расейскага царызму, якое пачалося ў Варшаве 22 студзеня 1863 году. Літоўскі правінцыйны камітэт, які рыхтаваў паўстаньне, пераўтварыўся ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1913 — Сяргей Прытыцкі, заходнебеларускі падпольшчык і дзяржаўны дзяяч БССР.

1931 — Барыс Ельцын, першы расейскі прэзыдэнт.

1931 — Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст.

У памяці

1860 — памёр Язэп Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

1991 — памёр Станіслаў Шушкевіч, літаратар і вязень савецкіх канцлягераў, бацька першага кіраўніка Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча.

2012 — памерла Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG