Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве людзі ў ватоўках пікетуюць расейскі «Сбербанк»


У Кіеве каля аддзяленьняў расейскіх банкаў прайшлі акцыі пратэсту партыі «Нацыянальны корпус» і карпусу «Азоў». Апрануўшыся ў ватоўкі і вушанкі і узяўшы ў рукі балалайкі і настойку «Глог», актывісты расставілі вакол аддзяленьняў «Сбербанка» плякаты «Добра пожаловать в Россию», разьлілі некалькі упаковак з чырвонай фарбай і прапаноўвалі мінакам забіраць уклады з банкаў.

Актывісты заявілі, што «акцыя будзе мець бестэрміновы характар» і ў далейшым будзе арганізавана каля ўсіх аддзяленняў расейскіх банкаў: гэтак яны абараняюць нацыянальныя эканамічныя інтарэсы Украіны, дзе расійскія фінансавыя ўстановы займаюць 15% банкаўскай сфэры.

Таксама ўдзельнікі акцыі заклікалі прэзыдэнта Украіны Пятра Парашэнку закрыць усе аддзяленьні расейскіх банкаў у краіне і арыштаваць кіраўніка Нацбанку Ўкраіны Валерыю Гонтараву.

У паліцыі запэўнілі, што забясьпечваюць парадак на акцыях каля фінансавых устаноў.

У 2015 годзе адбыліся напады на некалькі аддзяленьняў «Сбербанка» ў Львове і Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG