Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад сацыялістаў на прэыздэнта Францыі будзе прэтэндаваць Бэнуа Амон


Былы міністар адукацыі Бэнуа Амон выйграў праймэрыз Сацыялістычнай партыі зь вялікай перавагай над супернікам — былым прэм’ер-міністрам Манюэлем Вальсам.

Амон выступае за безумоўны базавы даход для ўсіх французаў ва ўзросьце ад 18 гадоў. Паводле ягонага пляну, першым крокам павінна стаць павелічэньне ў 2018 годзе дапамогі па беднасьці на 10%, да 600 эўра на месяц. Гэтая сума будзе выплочвацца ня толькі ўсім тым, хто маюць права на дапамогу, але і ўсім маладым людзям ад 18 да 25 гадоў, незалежна ад іх даходаў. Такіх у Францыі каля шасьці мільёнаў чалавек.

Паводле сацыялягічных апытанняў, кандыдат у прэзыдэнты Францыі ад сацыялістаў можа заваяваць на вясновых выбарах кіраўніка дзяржавы толькі пятае месца, значна саступіўшы лідэрам прэзыдэнцкай гонкі — прадсьаўніцы ўскрайне правых Марын Ле Пэн і лідэру кансэрватараў Франсуа Фіёну, а таксама незалежнаму цэнтрысту Эманюэлю Макрону і вельмі леваму кандыдату Жан-Люку Мэленшону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG