Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дабрачынны канцэрт «Музыка Мае Сэнс»


Афіша дабрачыннага музычнага фэсту «Музыка мае сэнс»
Афіша дабрачыннага музычнага фэсту «Музыка мае сэнс»

Падзеі 29 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Дабрачынны канцэрт «Музыка Мае Сэнс»

Сабраныя ад квіткоў грошы пойдуць на лячэньне дзяцей, якія хварэюць на сьпінальна-цяглічную аміятрафію. Такім дзецям патрэбны адмысловы догляд і спэцыяльнае харчаваньне. У канцэрце возьмуць удзел гурты «Стары Ольса», Vuraj, «Кактэйль Шаляпіна», кавэр-бэнд Symphorine і сьпявачка Аксана Палій.

Менск, клюб «Бруге» (Партызанскі праспэкт, 6а).

Пачатак а 18-й гадзіне.

Квіток каштуе 7 рублёў.

Дзень у гісторыі

1886 — Карл Бэнц запатэнтаваў аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня.

У гэты дзень нарадзіліся

1860 — Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік.

1866 — Рамэн Ралян, францускі празаік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1878 — Уладзімер Самойла, дзяяч беларускага адраджэньня.

Уладзімер Самойла
Уладзімер Самойла

1953 — Лідзія Ярмошына, цягам апошніх 20 гадоў старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі. Уваходзіла ў сьпіс асобаў,якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу.

Лідзія Ярмошына галасуе датэрмінова, верасень 2016 году
Лідзія Ярмошына галасуе датэрмінова, верасень 2016 году

1956 — нарадзіўся Сяргей Бароўскі, беларускі футбаліст і трэнэр.

У памяці

1969 — памёр Ален Далес, амэрыканскі дзяржаўны дзяяч, адзін з заснавальнікаў і пяты дырэктар ЦРУ.

Ален Далес
Ален Далес

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG