Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд забараніў Лёндану запускаць Brexit бяз згоды парлямэнту


Вярхоўны суд Вялікабрытаніі пастанавіў, што кабінэт міністраў ня можа пачаць працэдуру выхаду краіны з ЭЗ бяз згоды парлямэнту.

Адпаведнае рашэньне было абвешчана ў аўторак, 24 сьнежня ў Лёндане.

У пастанове суду гаворыцца, што, паколькі выхад з ЭЗ мяняе законы Вялікабрытаніі, пачатак працэдуры так званага Brexit’у павінен ухваліць парлямэнт, нават нягледзячы на тое, што ў падтрымку выхаду з Эўразьвязу выступіла большасьць удзельнікаў рэфэрэндуму летам мінулага году.

Вярхоўны суд таксама пастанавіў, што ў Шатляндыі, Паўночнай Ірляндыі і Ўэльса ня будзе «права вета» на рашэньне аб выхадзе з ЭЗ.

Суд падкрэсьліў, што яго рашэньне носіць не палітычны, але юрыдычны характар.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй раней заяўляла, што яе кабінэт мае намер пасьпець ініцыяваць працэдуру выхаду з ЭЗ, згодна з артыкулам 50 Лісабонскай дамовы да канца сакавіка сёлета, нават калі Вярхоўны суд вырашыць, што для гэтага трэба згода парлямэнта. Кабінэт ужо працуе над законапраектам, які будзе ўнесены ў парлямэнт.

Многія дэпутаты Палаты абшчын выступаюць супраць выхаду з ЭЗ, аднак большасьць прадстаўнікоў вядучых партый заяўляюць, што будуць паважаць волю народу, выказаную на рэфэрэндуме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG