Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатары ЗША маюць намер перашкодзіць адмене санкцыяў супраць Расеі


Дзьвюхпартыйная група амэрыканскіх сэнатараў мае намер перашкодзіць прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу адмяніць санкцыі ў дачыненьні да Расеі без ухваленьня Кангрэсу, заявілі сэнатары Чак Шумэр і Джон Маккейн.

На іхную думку, варта зрабіць усё для таго, каб Трамп ня змог заключыць угоду з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і дамагчыся паслабленьня санкцыяў у дачыненьні да Расеі.

На мінулым тыдні Трамп заявіў, што ён вывучыць магчымасьць пагадненьня з Пуціным, каб аслабіць некаторыя санкцыі ў абмен на скарачэньне ядзерных узбраеньняў у Расеі.

У сваіх выступах на амэрыканскіх тэлеканалах Маккейн і Шумэр сказалі, што яны супраць такога кроку і неўзабаве прадставяць законапраект, які дазволіў бы прадухіліць падобнае разьвіцьцё падзеяў. Сэнатары Бэн Кардын і Ліндсі Грэм таксама падтрымліваюць законапраект.

Па словах Джона Маккейна, варта ўводзіць больш санкцыяў супраць Расеі. «Мы не павінны аслабляць іх», — сказаў ён. «Калі мы ня будзем захоўваць гэтыя санкцыі і нават павялічым іх, гэта будзе стымуляваць Уладзіміра Пуціна, які зьяўляецца ваенным злачынцам», — заявіў сэнатар.

Пакуль невядома, ці выставіць лідэр большасьці ў Сэнаце Мітч Макконэл гэты законапраект на галасаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG