Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі падазраванага ў падрыхтоўцы тэракту ў венскім мэтро


У горадзе Нойс на захадзе Нямеччыны затрыманы меркаваны саўдзельнік падазраванага ў падрыхтоўцы тэракту ў мэтро Вены. Пра гэта паведамляе агенцтва ДПА.

Падазраваны быў затрыманы ў сваёй кватэры разам з жонкай. Праваахоўнікі канфіскавалі ў яго кампутары і мабільныя тэлефоны. Паведамляецца, што ў кватэры рыхтавалі бомбу і захоўвалі выбуховыя рэчывы.

20 студзеня супрацоўнікі аўстрыйскага падразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам затрымалі ў венскім раёне Фаварытэн падазраванага ў плянаваньні тэракту. Падазраванаму 17 гадоў і ён бываў у горадзе Нойс.

Міністэрства ўнутраных спраў Аўстрыі паведаміла, што затрыманы зьяўляецца прадстаўніком «радыкальнай моладзі» і рыхтаваў тэракт у мэтро Вены.

Двое падазраваных рыхтавалі напады на нямецкія ваенныя абʼекты. Падазраваны, затрыманы ў Нойс, рыхтаваў выбух бомбы ў Нямеччыне супраць паліцыі і вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG