Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астане ідзе падрыхтоўка да сустрэчы па Сырыі


У Астане ідзе падрыхтоўка да шматбаковай сустрэчы па Сырыі, якая праводзіцца з удзелам Расеі, Сірыі і Ірана і прызначанай на панядзелак.

Дэлегацыі працуюць над дакумэнтам, які павінен замацаваць спыненьне агню паміж сіламі прэзыдэнта Сірыі Башара Асада і апазыцыйнымі групоўкамі.

Злучаныя Штаты будуць прадстаўлены на перамовах паслом ЗША ў Казахстане Джорджам Кролам. Будзе таксама прысутнічаць Спэцыяльны пасланьнік ААН па Сырыі Стафан дэ Містурой, які назваў канфэрэнцыю «добрай ініцыятывай».

Сырыйская апазыцыя накіроўвае дэлегацыю з 50 чалавек.

Лічыцца, што прамыя перамовы ў Астане паміж сырыйскай апазыцыяй і ўрадам малаверагодныя. Перамовы праходзяць у той час, калі сырыйскі ўрад узмацніў свае пазыцыі, адбіўшы аплот апазыцыі, горад Алепа, пры падтрымцы Расеі.

Апазыцыя раздробленая пасьля страты Алепа і гібелі некалькіх прыкметны лідэраў. Спробы абʼяднаць розныя памяркоўныя і экстрэмісцкія групоўкі не далі вынікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG