Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

1. Журналісты Свабоды наведалі вёску Асьлянка на Мсьціслаўшчыне, якую Хрушчоў перадаў з Расеі ў Беларусь і пацікавіліся, ці пасьля больш як 50-ці гадоў у Беларусі мясцовыя жыхары хацелі б вярнуцца ў склад Смаленскай вобласьці.

2. Прайшоў першы месяц на пасадзе новага міністра адукацыі Ігара Карпенкі. Экспэрты казалі, што «рэфарматар мяняецца на кансэрватара», у сацсетках выказвалі думкі, што гэта «абвяшчэньне сыстэмы адукацыі ў Беларусі мёртвай»; у «Экспэртызе Свабоды» прыйшлі да высновы, што «ў сыстэме адукацыі будзе душыцца ўся свабода і ўся беларушчына».

Мы сабралі 7 першых выказваньняў камуніста Карпенкі ў якасьці міністра адукацыі.

3. Жыхарцы вёскі Падлесьсе Жабінкаўскага раёну Людміле Купраш прыйшоў «ліст шчасьця». Жанчына з мноствам хваробаў кажа, што ня можа працаваць, а мэдыкі не даюць ёй групу інваліднасьці. З чаго плаціць падатак на «дармаедзтва», яна ня ведае: «Няхай садзяць на 15 сутак».

4. На вуліцы Кавалёва ў Салігорску больш за пяць гадоў ня могуць здаць шматкватэрны дом для шматдзетных семʼяў. Гэта адзіны выпадак такога адраснага даўгабуду ў Беларусі. Наш карэспандэнт наведаў шматдзетныя семʼі ў Салігорску, якія сталі закладнікамі даўгабуду.

5. У Вашынгтоне на гэтым тыдні адбылася інаўгурацыя новага амэрыканскага прэзыдэнта. Усе дэталі першага дня Дональда Трампа ў якасьці прэзыдэнта мы сабралі ў адным «Жывым блогу».

Паглядіце таксама першую прамову Трампа пасьля прыняцьця прысягі.

6. У дзень інаўгурацыі 45-га прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа мы нагадалі пра 10 найбольш важных фактаў пра стасункі ЗША і Беларусі.

7. Праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі аналітычны даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў 2016 годзе. Паводле дасьледчыкаў, на сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі істотна паўплывалі «зьмены ў геапалітычнай сытуацыі» ў рэгіёне.

8. Радыё Свабода пачынае цыкль, у якім гісторыкі і палітолягі прааналізуюць наступствы 1917-га для Беларусі. У рубрыцы «Савецкая ўлада сама пра сябе» мы будзем зьмяшчаць фрагмэнты дакумэнтаў і тагачасных публікацый — як некалі сакрэтных, так і адкрытых. Рубрыку мы пачалі ў гадавіну сьмерці арганізатара кастрычніцкага перавароту і стваральніка савецкай дзяржавы Ульянава-Леніна.

9. Упершыню ў гісторыі на Эўравізіі прагучыць песьня на беларускай мове. Учора ўначы гурт Naviband перамог у нацыянальным адборы на Эўравізію. Пра тое, чым беларуская мова прыцягвае эўрапейскую публіку, Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук распавялі ў інтэрвію Свабодзе.

10. Старажытная беларуская кухня добра адпавядае прынцыпам здаровага і дыетычнага харчаваньня. Чым беларуская дыета лепшая за міжземнаморскую і адкуль у традыцыйнай кухні вэгетарыянскія карані, Свабодзе распавяла кулінарны экспэрт і шэф-кухар Алена Мікульчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG