Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне прайшлі масавыя выступы за правы жанчын


Жаночая маніфэстацыя ў Вашынгтоне, 21 студзеня 2017
Жаночая маніфэстацыя ў Вашынгтоне, 21 студзеня 2017

У Вашынгтоне сотні тысяч грамадзян выйшлі на «Марш жанчын», які стаў кульмінацыяй міжнароднай кампаніі пратэсту ў першы пасьля інаўгурацыі дзень прэзыдэнцтва Дональда Трампа.

На знак салідарнасьці з маршам у Вашынгтоне акцыі пратэсту праходзілі ў сотнях гарадоў у розных краінах сьвету. Сярод іх Сыднэй, Лёндан, Парыж, Браціслава, Барсэлона.

Усяго на суботу было заплянавана да 700 «жаночых маршаў» па ўсім сьвеце. Арганізатары, сярод якіх актывісты левых партый, фэмінісцкіх і «зялёных» рухаў, выступалі па праблемах правоў жанчын, у абарону мацярынства і за раўнапраўе ў грамадзтве.

Выказваньні Дональда Трампа падчас перадвыбарчай кампаніі пра жанчын, мэксіканцаў, мусульманаў выклікалі абурэньне ў амэрыканскім грамадзтве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG