Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як цягнулі Каляду на дуба. Фотарэпартаж з унікальнага абраду

Менавіта так называецца аўтэнтычны абрад, які жыхары вёскі Новіны, што ў Бярэзінскім раёне, ладзяць штогод 21 студзеня. «Цягнуць Каляду на дуба» азначае разьвітацца з каляднымі сьвятамі, справіць з суседзямі і сябрамі добры абед з гульнямі, песьнямі, скокамі, катаньнем на санях і нязьменнай забавай са сьнежкамі. Так, у народзе лічылася, да абеду — Каляда, а потым — пара вясельляў.
Абрад быў адноўлены ў 1998 годзе.

XS
SM
MD
LG