Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне праходзіць шматтысячная акцыя пратэсту супраць Трампа


Марш жанчын у Сыднэі, 21 студзеня 2017
Марш жанчын у Сыднэі, 21 студзеня 2017

У Вашынгтоне ў суботу праходзіць шматтысячная акцыя пратэсту, прымеркаваная да ўступленьня Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта ЗША. Чакаецца, што на «Марш жанчын на Вашынгтон» выйдуць каля 200 тысяч чалавек.

Сярод удзельнікаў — актывісты, палітыкі, праваабаронцы і дзеячы культуры. На акцыі выступяць актрыса Скарлет Ёхансан, рэжысэр-дакумэнталіст Майкл Мур і мэр Вашынгтону Мюрыэль Боўзэр. Дэманстранты выступяць у падтрымку правоў жанчын, сэксуальных і нацыянальных меншасьцяў, а таксама прыцягнуць увагу да барацьбы з гвалтам з боку паліцыянтаў.

Арганізатары «Маршу жанчын на Вашынгтон» абвясьцілі, што па ўсім сьвеце пройдзе 673 падобныя акцыі, у якіх возьмуць удзел больш за два мільёны чалавек.

Тысячы чалавек у Аўстраліі і Новай Зэляндыі ўжо правялі першыя пратэсты 21 студзеня ў рамках глябальнай акцыі, закліканай падтрымаць «Марш жанчын на Вашынгтон».

«Нянавісьць, ненавісьніцкія выказваньні, фанатызм, дыскрымінацыя, прадузятасьць, уведзеная ў ранг афіцыйных рашэньняў — ня толькі амэрыканскія праблемы, гэта агульныя глябальныя праблемы,» заявіла ўдзельнікам «Маршу жанчын» у Сыднэі адна з арганізатарак Міндэн Фрыбэнд.

Акцыі пратэсту заяўлены ў многіх краінах, у тым ліку на Мадагаскары, у Іраку, Сынгапуры і Грузіі — гаворка ідзе пра сымбалічныя мітынгі салідарнасьці.

«Вынікі выбараў у Злучаных Штатах паказалі, наколькі рэальная пагроза нашым калектыўным правам і свабодам», — гаворыцца на старонцы мерапрыемства ў Найробі, сталіцы Кеніі.

Арганізатары тлумачаць, што яны хочуць быць пачутыя новай адміністрацыяй ЗША ўжо ў першы дзень, калі Дональд Трамп атрымаў паўнамоцтвы прэзыдэнта краіны. Актывісты падкрэсьліваюць, што нягледзячы на назву ў акцыях могуць прыняць удзел ня толькі жанчыны.

У пятніцу пасьля інаўгурацыі Трампа паліцыя затрымала ў Вашынгтоне больш за 200 удзельнікаў акцый пратэсту супраць новага прэзыдэнта. Дэманстранты прайшлі маршам праз горад, разьбіваючы па дарозе вітрыны крам і вокны машын. Яны пратэставалі супраць стаўленьня Трампа да глябальных праблемаў, правоў жанчын і сацыяльных меншасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG