Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джэймс Мэтыс стаў міністрам абароны ЗША


Сэнат ЗША ўхваліў кандыдатуру адстаўнога генэрала Джэймса Мэтыса на пасаду міністра абароны.

Сэнат ЗША ўхваліў кандыдатуру адстаўнога генэрала Джэймса Мэтыса на пасаду міністра абароны.

Галасаваньне было практычна адзінагалосным. Мэтыс стаў першым членам кабінэту новага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, кандыдатуру якога ўхваліў Сэнат — усяго празь некалькі гадзін пасьля ўступленьня Трампа на пасаду. Раней прэзыдэнт падпісаў прыняты раней Кангрэсам закон, які дазваляе Мэтысу быць міністрам абароны, нават нягледзячы на тое, што ён сышоў у адстаўку менш чым за належныя 7 гадоў да цяперашняга моманту.

Джэймс Мэтыс, вядомы пад мянушкай «Шалёны сабака» — баявы генэрал, які ўдзельнічаў, у прыватнасьці, у ірацкай кампаніі. Ён вядомы і як ваенны тэарэтык.

Кандыдатуры астатніх прэтэндэнтаў на пасады ў кабінэце Трампа Сэнат разгледзіць у бліжэйшыя тыдні. Чакаецца, што дэмакраты будуць перашкаджаць ўхваленьню шэрагу кандыдатураў, аднак у рэспубліканцаў у Сэнаце большасьць — 52 крэслы са 100.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG